Стратэгія
плян дасягненьня мэтаў у няпэўных умовах / From Wikipedia, the free encyclopedia
Стратэ́гія (стар.-грэц. στρατηγία — «палкаводзтва») — разуменьне дасягненьня найлепшым чынам дакладнай мэты ў сутыкненьні. Вызначае вартасьць уступленьня ў змаганьне, час і спосаб яго вядзеньня, як і спосаб найбольшага павелічэньня выніковасьці ў змаганьні за дасягненьне вызначанай мэты. Улучае дзеяньні па выкарыстаньні вынікаў перамогі. Дае ўяўленьне разьвіцьця і спалучэньня складнікаў захадаў для найлепшага спрыяньня дасягненьню мэты праз выкарыстаньне азначаных згуртаваньняў у драбнейшых дзеяньнях. Прадугледжвае ўлік у часе дзеяньня розных патрабаваньняў пры ўжыцьці некалькіх відаў змаганьня[1].