Тона
адзінка вымярэньня масы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Тона (па-француску: tonne, ад сяр.-стаг. па-лацінску: tunna — бочка) — назва некаторых адзінак вымярэньня вагі, масы й аб’ёму.
- Тона (мэтрычная тона) = 10 цэнтнэраў = 1000 кіляграмаў. Беларускае пазначэньне: т; міжнароднае: t. Пазасыстэмная адзінка, у Беларусі дапушчана да выкарыстаньня нараўне з адзінкамі Міжнароднай сыстэмы адзінак (СІ).
- Амэрыканская тона (кароткая тона) = 907,18474 кіляграмаў.
- Ангельская тона (доўгая тона) = 1.016,0469088 кіляграмаў.
- Рэгістравая тона — адзінка, якой у суднаходзтве вымяраюць аб’ём памяшканьня, якое можа быць занятае пад карысны груз. Роўная 2,83 м³.
- Фрахтовая тона — адзінка вымярэньня памеру фрахту. Для цяжкіх і кампактных грузаў роўная 1016,0469088 кг, а для лёгкіх і аб’ёмных грузаў — 1,12 м³.