![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9e/Tizian_041.jpg/640px-Tizian_041.jpg&w=640&q=50)
Унебаўзяцьце Найсьвяцейшай Панны Марыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Унебаўзяцьце Найсьвяцейшай Панны Марыі — догмат у Каталіцкім Касьцёле, які сьцьвярджае аб тым, што Панна Марыя напрыканцы жыцьця з душой і целам была ўзята ў рай. Гэтае старажытнае хрысьціянскае перакананьне было абвешчана ў якасьці дагмату папам рымскім Піюсам ХІІ у 1950 г.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9e/Tizian_041.jpg/640px-Tizian_041.jpg)
У праваслаўі гэтае пераканьне не аформілася ў дагмат, але многія праваслаўныя лічаць, што Дзева Марыя ў канцы жыцьця «заснула» («усьпеньне») і была ўзята ў рай. Узяцьце Марыі на неба адзначаецца як асобнае сьвята 15 жніўня па новым стылі.