Цэле (Славенія)
места ў Славеніі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Цэ́ле (па-славенску: Celje; па-нямецку: Cilli) — горад у Славеніі, трэці паводле велічыні населены пункт краіны і адзін з цэнтраў гістарычнай вобласьці Ніжняя Штырыя. Насельніцтва гораду — 37 834 чалавекі, насельніцтва акругі — 48 081 чалавек (2002 г.).
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Цэле (неадназначнасьць).
Quick Facts
Цэле | |||||
славен. Celje | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1451 | ||||
Краіна: | Славенія | ||||
Кіраўнік: | Matija Kovač[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 03 | ||||
Паштовы індэкс: | 3000 | ||||
Нумарны знак: | CE | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 46°13′44″ пн. ш. 15°15′50″ у. д. | ||||
Цэле | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://celje.si |
Close
Цэле разьмешчаны ў зьліцьці рэк Савінья, Ложніца і Ваглайна, у падножжа груда, на якім знаходзіцца старажытны Цэльскі замак. Горад увайшоў у гісторыю як цэнтар графства Цэле (XIV—XV стагодзьдзі), якое было адзіным незалежным этнічна славенскім дзяржаўным утварэньнем у пэрыяд сярэднявечча.