Чорны студзень
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чо́рны сту́дзень — увод ноччу 19 студзеня 1990 году ў Баку (Азэрбайджанская ССР) 35 тысячаў савецкіх вайскоўцаў на танках і бронетранспартэрах, што прывяло да забойства 137, раненьня каля 700 і арышту звыш 800 чалавек[1]. 22 студзеня Вярхоўны Савет Азэрбайджанскай ССР (ВС АзССР) пастанавіў лічыць агрэсіяй неканстытуцыйнае ўвядзеньне Прэзыдыюмам ВС СССР надзвычайнага становішча ў горадзе, што адбылося без узгадненьня з уладамі рэспублікі. 40-дзённая жалоба па забітых суправаджалася агульнаазэрбайджанскай стачкай заводаў. Міністар абароны СССР Дзьмітры Язаў зазначыў аб кіраваным ім нападзе: «Мы ўвайшлі ў Азэрбайджан, каб зьнішчыць палітычныя структуры Народнага фронту і не дапусьціць іх перамогі на выбарах, заплянаваных на 19 сакавіка 1990 году»[2].