Шагнамэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Шагнамэ́» (па-пэрсыдзку: شاهنامه) — помнік пэрсыдзка-таджыцкай літаратуры, нацыянальны эпас іранскіх народаў. На беларускую мову перакладаецца як «Кніга аб царах». У кнізе апісваецца гісторыя Ірану ад старажытных валадароў да пранікненьня ісламу ў VII стагодзьдзі. «Шагнамэ» — гэта зборнік празаічных і вершаваных твораў, самым значным зь якіх лічыцца эпапэя Фірдаўсі, якая была напісана прыкладна ў 976—1011 гадох[1]. З астатніх зводаў засталіся толькі фрагмэнты ў пераказе розных аўтараў. Першапачаткова зборнік называўся «Худай-намэ», але пазьней назоў быў зьменены на сучасны.
Шагнамэ | |
شاهنامه | |
Старажытная вокладка да кнігі | |
Жанр: | эпас |
---|---|
Аўтар: | Фірдаўсі |
Мова арыгіналу: | пэрсыдзкая |
Год напісаньня: | 1011 |
Фірдаўсі пісаў «Шагнамэ» напрацягу 35 гадоў і сабраў у паэме значны звод пэрсыдзка-таджыцкага фальклёру. Працуючы на творам, ён выкарыстоўваў ня толькі эпізоды мусульманскай гісторыі, але й старажытнаіранскія міты, і даісламскі эпас, і Авэсту, сьвятое пісаньне зараастрыйцаў. Фірдаўсі дадаў у паэму таксама тысячу бэйтаў, якія былі напісаны ягоным папярэднікам Дакікі, якія загінуў у маладосьці, непасьпеўшы скончыць сваю працу.
«Шагнамэ» кампазыцыйна падзяляецца на 50 гэтак званых царстваваньняў рознага аб’ёму. Асобныя царстваваньні ўключаюць у сябе вялікія сказаньні (дастаны), якія маюць маральна-этычнае прызначэньне. Умоўна прынята падзяляць «Шагнамэ» на тры часткі: міталягічную, гераічную й гістарычную. Эпас мае назвычайна важнае моўнае значэньне. Кніга аб валадарах, цалкам напісана на пэрсыдзкай мове, згуляла выключную ролю ў ейным адраджэньні, якая трапіла пад уплыў арабскай мовы. Шагнамэ Фірдаўсі, згодна з указаньнем аўтара, утрымлівала 60 тысячаў бэйтаў — парных радкоў, якія прыняты ў пэрсыдзкай паэзыі. Лічыцца, што частка тэкста страчана.