Шанхай
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шанха́й (па-кітайску: 上海市) — найбуйнейшы горад Кітаю й адзін з самых буйных гарадоў сьвету, разьмешчаны ў дэльце ракі Янцзы. Адзін з чатырох гарадоў цэнтральнага падначаленьня КНР, важны фінансавы й культурны цэнтар краіны, а таксама найбуйнейшы ў сьвеце марскі порт. Да пачатку XX стагодзьдзя Шанхай пераўтварыўся з маленькага рыбацкага мястэчка ў найважнейшы горад Кітаю й адзін зь вядучых сусьветных фінансавых цэнтраў. Акрамя гэтага горад стаў цэнтрам масавай культуры, інтэлектуальных спрэчак і палітычных інтрыгаў у рэспубліканскім Кітаі. Пасьля перамогі КПК у грамадзянскай вайне ў 1949 годзе ўрад абклаў Шанхай высокімі падаткамі, буржуазія падвергнулася перасьледам, і ягоные былое багацьце хутка сышло на не.
Шанхай | |
Дата заснаваньня: | 1 кастрычніка 1949 |
Краіна: | Кітай |
Кіраўнік: | Gong Zheng[d] |
Плошча: | 6340,5 км² |
Вышыня: | 4 м н. у. м. |
Насельніцтва (2010) | |
колькасьць: | 23 019 148 чал. |
шчыльнасьць: | 3630,49 чал./км² |
Часавы пас: | UTC+8 |
Тэлефонны код: | 21 |
Паштовы індэкс: | 200000 |
Нумарны знак: | 沪A |
Геаграфічныя каардынаты: | 31°10′0″ пн. ш. 121°28′0″ у. д. |
Шанхай | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
https://www.shanghai.gov.cn/, https://english.shanghai.gov.cn/nw46669/index.html, https://www.shanghai.gov.cn/ |
Пасьля таго як улады ў 1992 годзе санкцыянавалі аднаўленьне рынкавага разьвіцьця эканомікі Шанхаю, ён хутка абыйшоў Шэньчжэнь і Гуанчжоў, у якіх пачыналіся рынкавыя рэформы ў Кітаі. У пачатку XXI стагодзьдзя Шанхай прэтэндуе на то, каб вярнуць сабе званьне гораду сусьветнага ўзроўню й стаць асноўным эканамічным цэнтрам Усходняй Азіі.