Швэрынскі замак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Швэры́нскі замак (па-нямецку: Schweriner Schloss) — замак (палац) з тысячагадовай гісторыяй у горадзе Швэрын у Нямеччыне, зямля Мэкленбург — Пярэдняя Памяранія. Разьмяшчаецца ў цэнтры гораду на Палацавым востраве, які злучаны двума мастамі з горадам і палацавым садам. Працяглы час служыў рэзыдэнцыяй мэкленбурскіх герцагаў, а ў наш час у палацы засядае ляндтаг Мэкленбургу — Пярэдняй Памяраніі.
Замак | |
Швэрынскі замак | |
Фасад Швэрынскага замку | |
Краіна | Нямеччына |
Месцазнаходжаньне | Швэрын, Мэкленбург — Пярэдняя Памяранія |
Каардынаты | 53°37′27″ пн. ш. 11°25′08″ у. д. |
Архітэктурны стыль | гістарызм[d] |
Аўтар праекту | Георг Адольф Дэмлер |
Будаваньне | 1845—1857 гады |
Статус | помнік архітэктурнай спадчыны ў Мэкленбургу — Пярэдняй Памяраніі[d] |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Швэрынскі замак | |
Швэрынскі замак на Вікісховішчы |
Раней на месцы палаца на маленькім востраве ў Швэрынскім возеры ў 965 годзе была пабудавана славянская фартэцыя. Сучасны палац, які эклектычна зьмяшаў некалькі архітэктурных стыляў, пабудаваны ў 1845-1857 гадах па заказе вялікага герцага Мэкленбург-Швэрынскага ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя архітэктарам Георгам Адольфам Дэмлерам.