Шруба
крапежны выраб / From Wikipedia, the free encyclopedia
Шру́ба (па-польску: śruba, па-нямецку: Schraube) — дэталь машынаў і мэханізмаў цыліндрычнай формы з галоўкай на адным канцы і разьбой для шрубаваньня (вінтам) у адну з дэталяў, якія злучаюцца, на іншым канцы. Некаторыя рэзьбавыя шрубы прызначаныя для спалучэньня з гаёкам, які мае ўнутраную разьбу, дзеля больш трывалага замацаваньня. Іншыя рэзьбавыя шрубы маюць завостраны канчатак, але такія шрубы прызначаны да зашрубоўваньня ў больш мяккі матэрыял. Найбольш распаўсюджанымі відамі шрубаў, зьяўляюцца тыя, што прызначаны да шчэпліваньня двух прадметаў разам.
- Ня варта блытаць зь вінтом — часткай рухавіка самалёта, гэлікоптэра, парахода і іншых машынаў.
Шруба заўсёды мае галоўку, якая зьяўляецца адмысловай сэкцыя на адным канцы шрубы. Яна звычайна большая за самое цела шрубы, бо ўтрымлівае яе ад загону на даўжыню большую чым даўжыня шрубы. Гэтая акаклічнасьць таксама дазваляе зашрубіць шрубу і выцягнуць яе, калі гэта патрэбна. Для ўвагнаньня шрубы ў прадмет выкарыстоўваюць адмысловыя прылады, як то зашрубкі і гаечныя ключы.
Большасьць шрубаў закручваюцца па напрамку гадзіньнікавай стрэлцы, то бок маюць правую разьбу. Аднак існуюць шрубы зь левай разьбой, якія выкарыстоўваюцца ў выключных выпадках, напрыклад, калі шруба будзе падлягаць узьдзеяньню крутоўнага моманту накіраванага супраць гадзіньнікавай стрэлцы. У такім выпадку шруба зь левай разьбой будзе больш прыдатным выбарам.
Строгага адрозьненьня шрубаў ад балтоў не існуе, аднак існуе меркаваньне, што шруба зашрубоўваецца ў дэталь, а на болт наварочваецца гайка. Таксама, у адрозьненьне ад балтоў, цела шрубы пакрытае разьбой цалкам.