Шэрая заслона
мінучая страта зроку, якая ўспрымаецца як зацямненьне сьвятла й колераў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Шэ́рая засло́на[1][2], таксама бе́лая засло́на, грэ́йаўт, ўа́йтаўт (па-ангельску: greyout, whiteout, амэр. анг. grayout) — мінучая страта зроку, якая ўспрымаецца як зацямненьне сьвятла й колераў, часам суправаджаецца стратай перыферычнага зроку[3]. Гэта папярэднік непрытомнасьці альбо чорнае заслоны[lower-alpha 1] (анг. blackout) і абумоўлены гіпаксіяй (тленным галаданьнем мозгу), часта з-за падзеньня крывянога ціску.