Ян Палах
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ян Палах (1948; Прага, цяпер Чэхія — 1969; Прага, цяпер Чэхія) — студэнт спэцыяльнасьці «гісторыя і палітычная эканомія» Філязофскага факультэту Карлава ўнівэрсытэту ў Празе.
Ян Палах | |
чэск. Jan Palach | |
Род дзейнасьці | студэнт |
---|---|
Дата нараджэньня | 11 жніўня 1948 |
Месца нараджэньня | Прага |
Дата сьмерці | 19 студзеня 1969 (20 гадоў) |
Месца сьмерці | Прага |
Прычына сьмерці | самаспаленьне[d] |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | Чэхаславаччына |
Месца вучобы | |
Занятак | студэнт |
Узнагароды | |
Больш, чым савецкая акупацыя, Палаха абурыла пасіўная рэакцыя на яе суайчыньнікаў. Лідэры краіны падпісалі пратакол з выказваньнем ляяльнасьці СССР, студэнцкія страйкі лістапада 1968 году праваліліся. Ян Палах пайшоў на самаспаленьне, каб запярэчыць несправядлівасьці і бясьсільлю. У перадсьмяротнай запісцы ён заклікаў скасаваць цэнзуру і забараніць савецкую прапаганду ў Чэхаславаччыне[4].
У знак пратэсту супраць акупацыі Чэхаславаччыны войскамі Савецкага саюзу і іншых краінаў Варшаўскай дамовы 16 студзеня 1969 году, абліў сябе бэнзінам і зьдзейсьніў самаспаленьне каля Нацыянальнага музэю на Вацлаўскай плошчы ў Празе. Памёр праз 3 дні ў шпіталі Карлава ўнівэрсытэту. Студэнт-скульптар Ольбрам Зубэк зрабіў зь яго пасьмяротную маску. 25 студзеня пахаваньне Палаха на Альшанскіх могілках перарасло ў стотысячную дэманстрацыю[4].
У кастрычніку 1973 году рэшткі Палаха былі тайна эксгумаваны супрацоўнікамі чэхаславацкіх спэцслужбаў, апаганены і перанесены на могілкі ў горадзе Ўшэтаты, але пасьля аксамітнай рэвалюцыі яны ізноў былі перапахаваны на Альшанскіх могілках.
Пасьля сьмерці Палаха да красавіка 1969 году яшчэ 26 чалавек зьдзейсьнілі спробы самагубства, выказваючы нязгоду да савецкай інтэрвэнцыі і задушэньня Праскай вясны 1968 году. Зь іх 7 чалавек загінулі. Адзін зь іх — Ян Заіц — зьдзейсьніў самагубства таксама на Вацлаўскай плошчы.