1-я армія (Нямецкая імпэрыя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
1-я а́рмія (па-нямецку: 1. Armee / Armeeoberkommando 1 / A.O.K. 1) — вайсковае аб’яднаньне армейскага узроўню імпэрскай Нямецкай арміі падчас Першай сусьветнай вайны.
Quick Facts Гады існаваньня, Краіна ...
1 Армія | |
1. Armee | |
Сьцяг штабу арміі (1871—1919) | |
Гады існаваньня | 2 жніўня 1914 — 1919 |
---|---|
Краіна | Нямецкая імпэрыя |
Падпарадкаваньне | Генэральны штаб Нямецкай імпэрыі |
Уваходзіць у | Райхсгэер |
Тып | Пяхота |
Функцыя | Палявая армія |
Удзел у |
Першая сусьветная вайна
|
Вядомыя камандзіры |
Генэрал-палкоўнік Аляксандар фон Клюк, генэрал ад інфантэрыі Фрыц фон Белоў |
Close
Была сфармавана падчас мабілізацыі ў жніўні 1914 годзе на базе VIIІ Армейскай Інспэкцыі.
Удзельнічала ў баявых дзеяньнях у складзе Заходняга фронту.
20 жніўня 1-я армія заняла Брусэль, удзельнічала ў Пагранічнай бітве. Падчас бітвы на Марне, падразьдзяленьні 1-й арміі былі ўсяго за некалькіх дзясяткаў кілямэтраў ад Парыжу. Пасьля ўсталяваньня пазыцыйнага фронту 1-я армія працягвала знаходзіцца на Заходнім фронце да самага заканчэньня вайны. Пасьля вайны 1-я армія была расфарміраваная.