7,62×39 мм
From Wikipedia, the free encyclopedia
7,62-мм набой узору 1943 року[1] (7,62×39 мм) — прамежкавы патрон зь невыступаючым флянцам канструкцыі М. М. Елізарава й Б. В. Сёміна. Лічыцца трэцім па магутнасьці з аўтаматных набояў у сьвеце.
7,62×39 мм | |
---|---|
Выгляд з боку | |
Тып патрона: | прамежкавы патрон |
Краіна-вытворца: | СССР |
Тып зброі, дзе выкарыстоўваецца Патрон: | аўтаматы, ручныя кулямёты, карабіны |
Гісторыя: | |
Час эксплюатацыі: | |
Выкарыстаньне: | СССР, краіны былой Варшаўскай дамовы, Кітай, Камбоджа, Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка, Віетнам, Фінляндыя, Вэнэсуэла і шмат іншых |
Гісторыя вытворчасьці: | |
Канструктар: | Мікалай Елізараў, Барыс Сёмін |
Час стварэньня: | 1943 год |
Гады вытворчасьці: | 1944 — дагэтуль |
Характарыстыкі: | |
Маса Патрона, г: | 8,2—20,0 |
Даўжыня патрона, мм: | 55,5 |
Сапраўдны калібр кулі, мм: | 7,9 |
Маса кулі, г: | 6,6—12,6 |
Даўжыня набойніцы, мм: | |
Дыямэтар шыі набойніцы, мм: | 8,50 |
Дыямэтар пляча набойніцы, мм: | 9,96 |
Дыямэтар дульца набойніцы, мм: | 8,46 |
Дыямэтар асновы набойніцы, мм: | 11,26 |
Дыямэтар флянца набойніцы, мм: | 11,30 |
Маса парахавога зараду, г: | 2,77 |
Пачатковая хуткасьць кулі, м/с: | 293—760 |
Энэргія кулі, Дж: | 540—2206 |
Распрацоўка была скончаная да 1949 року, прычым, нягледзячы на атрыманую назву, канчатковы ўзор набоя істотна адрозьніваўся ад першапачатковага ўзору 1943 году, які меў набойніцу даўжынёй у 41 мм. У некаторых выпадках набой 7,62×39 мм згадваецца як 7,62×39 мм M43. Гэты набой таксама быў вядомы ў ЗША як .30 Russian Short, але ў цяперашні час, у сілу сваёй вядомасьці, распаўсюджанасьці й папулярнасьці, дадзены набой у шматлікіх замежных крыніцах згадваецца як «7.62×39».
Прыняты на ўзбраеньне ў 1949 годзе АК быў распрацаваны менавіта пад гэты набой.
У пачатку 70-х рокаў на зьмену яму прыйшоў набой 5,45×39 мм, аднак і дагэтуль набой 7,62×39 застаецца адным з найбольш масавых і распаўсюджаных набояў у сьвеце.