X86
From Wikipedia, the free encyclopedia
x86 (па-ангельску: Intel 80x86) — архітэктура працэсара і аднайменны набор камандаў, упершыню рэалізаваная ў працэсарах кампаніі «Інтэл». Назва ўтвораная ад дзьвюх лічбаў, якімі заканчваліся назвы працэсараў «Інтэл» раньніх мадэляў — 8086, 80186, 80286 (i286), 80386 (i386), 80486 (i486). За час свайго існаваньня набор камандаў пастаянна пашыраўся, захоўваючы сумяшчальнасьць з папярэднімі пакаленьнямі. Акрамя «Інтэл», набор камандаў x86 таксама рэалізаваны ў працэсарах іншых вытворцаў: AMD, IBM, Siemens, VIA, Transmeta, IDT, Zhaoxin, НВА Інтэграл і інш. У цяперашні час для 32-разраднай вэрсіі архітэктуры існуе яшчэ адна назва — IA −32 (Архітэктура «Інтэл» — 32).