Іё (спадарожнік Юпітэра)
спадарожнік Юпітэра / From Wikipedia, the free encyclopedia
Іё — натуральны спадарожнік Юпітэру. Адзін з так званых Галілеевых спадарожнікаў.
More information Гісторыя адкрыцьця, Першаадкрывальнік ...
Здымак Іё | |
Гісторыя адкрыцьця | |
---|---|
Першаадкрывальнік | Галілео Галілей |
Дата адкрыцьця | 8 студзеня 1610 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Сярэдні радыюс | 1821,3 км (0,286 зямнога) |
Эксцэнтрысытэт | 0,0041 |
Арбітальны пэрыяд | 1,769 137 786 дня |
Нахіл арбіты | 0,05° (да экватару Юпітэру), 2,21° (да экліптыкі) |
Фізычныя характарыстыкі | |
Дыямэтар | 3630 км |
Плошча паверхні | 41 910 000 км²(0,082 зямной) |
Маса | 8,9319 × 1022 кг |
Шчыльнасьць | 3,528 г/см³ |
Паскарэньне вольнага падзеньня | 1,81 м/с² |
Пэрыяд звароту вакол сваёй восі | супадае з арбітальным, г. зн. Іё зьвернуты да Юпітэра адным бокам |
Нахіл восевага кручэньня | 0° |
Альбеда | 0,63 |
Тэмпэратура паверхні | 110 К (−163 °С) |
Атмасфэра | Амаль адсутнічае, маюцца рэшткі дыяксіду серы |
Close
Паверхня Іё радыкальна адрозьніваецца ад паверхні любога іншага цела Сонечнай сыстэмы. Гэта было зусім нечаканым адкрыцьцём, зробленым навукоўцамі з дапамогай карабля «Вояджэр». Яны чакалі ўбачыць паверхню, пакрытую кратарамі, як на іншых целах зь цьвёрдай паверхняй, і ацаніць па іх узрост паверхні Іё. Але на Іё знойдзена вельмі мала кратэраў, такім чынам, яго паверхня вельмі маладая.