Абаронца (футбол)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Абаро́нца (састарэлае найменьне — «бэк», ад анг. Back) — гулец, які спэцыялізуецца на выкананьні абарончых функцый. У футболе дзейнічае паміж брамнікам і паўабаронцамі, пераважна на сваёй палове поля і часьцей за ўсё паблізу ля сваёй штрафной плошчы. Яго асноўная мэта — не даваць нападнікам суперніка магчымасьці забіць гол, апрацаваць мяч, падысьці да брамы, стукнуць мячом па брамцы.
Абаронцы бываюць цэнтральнымі, вольнымі, крайнімі й апорнымі.