Амазонка
рака ў Паўднёвай Амэрыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Амазо́нка (Rio de las Amazonas, Río Amazonas) — адна з найдаўжэйшых рэк у сьвеце, знаходзіцца ў Паўднёвай Амэрыцы, мае найбуйнейшы рачны басэйн (паверхня басэйна 7 млн км²) і найбольшыя водныя рэсурсы.
Амазонка | |
Rio de las Amazonas, Río Amazonas | |
Вусьце Амазонкі з космасу | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | Мараньнён і Укаялі |
Вусьце | Атлянтычны акіян |
Краіны басэйну | Пэру, Калюмбія, Бразылія, Балівія, Вэнэсуэла, Эквадор, Гаяна |
Даўжыня | 7025 км |
Плошча басэйну | 7 050 000 км² |
Месцазнаходжаньне | |
Уздоўж ракі растуць трапічныя лясы. Назва хутчэй за ўсё мае паходжаньне ад няправільнага пераклада назвы amacunu — «мядзьведзь водных хмур», якую распаўсюдзіў у Эўропе пасьля 1540 году Гіспан Арэлан, які першы праплыў з Андаў да вусьця.
Даўжыня ракі заўсёды была спрэчнай. Вымярэньне ўскладнялася ня толькі вызначэньнем ракі (сярод больш за 1000 прытокаў), але і дасягненьне да ўкрытых у недасяжных тэрыторыях вытокаў. У 2001 годзе была пацьверджана інфармацыя, паводле якой рака мае даўжыню 7025 км, паводле бразыльскіх зьвестак, раней прызнаваных дакладнымі, рака мае даўжыню 6515 км, а раней даўжынёй прызнавалі 6400 км.