Беларускі нацыяналізм
ідэалёгія / From Wikipedia, the free encyclopedia
Белару́скі нацыяналі́зм — ідэалёгія, якая базуецца на прызнаньні беларускай нацыі найвышэйшай каштоўнасьцю і ейнай першаснасьці ў дзяржаваўтваральным працэсе[Крыніца?]. У сучасных умовах існуе шырокі спэктар арганізацыяў, ідэалягічнай асновай якіх зьяўляецца беларускі нацыяналізм (Партыя БНФ, КХП-БНФ ды іншыя). Беларускія нацыяналісты выступаюць за скасаваньне саюзных адносінаў з Расеяй, дзяржаўнага статусу расейскай мовы, умацаваньне незалежнасьці беларускай дзяржавы, прыняцьце ў якасьці дзяржаўных сымбаляў гістарычных бел-чырвона-белага сьцяга і герба «Пагоня», разьвіцьцё беларускай нацыянальнай самасьвядомасьці.
У сродках масавай інфармацыі і ў вуснах грамадзкіх дзеячоў, якія не адносяць сябе да прыхільнікаў беларускага нацыяналізму, гэтае паняцьце часам набывае нэгатыўны сэнс, у яго ўкладваецца ідэя нацыянальнай перавагі, нацыянальнага антаганізму, русафобіі, нацыянальнай замкнёнасьці.
Нацыяналізм меў папулярнасьць на пачатку 1990-х гадоў на хвалі крызісу камуністычнай ідэалёгіі і эканамічнага крызісу ў краіне.