Босьнія
гістарычная вобласьць у Босьніі і Герцагавіне / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бо́сьнія (па-басьнійску: Bosna; па-сэрбску: Босна; па-харвацку: Bosna) — гістарычны рэґіён, які складае большую частку сучаснае Босьніі й Герцагавіны. Разьмешчаны на Дынарскіх Альпах і аддзелены ад Сярэднедунайскае нізіны рэкамі Сава (на поўначы) і Драва (на ўсходзе).
Плошча Босьніі складае каля 41 тысячы км², то бок каля 80 % тэрыторыі Босьніі й Герцагавіны. Астатнія 20 % займае Герцагавіна, якая ляжыць на поўдні і выходзіць на Адрыятычнае мора. Мяжа паміж Босьніяй й Герцагавінаю афіцыйна не ўсталяваная, але звычайна праводзіцца па Іван планіне.
Абедзьве вобласьці былі цесна зьвязаныя зь Сярэднявечча, і часта назва Босьнія ўжываецца для пазначэньня Босьніі й Герцагавіны разам. Назва Босьнія й Герцагавіна зьявілася толькі ў канцы асманскага кіраваньня.