Гаршэва (гара)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гаршэ́ва — гара, найвышэйшы пункт Віцебскага ўзвышша. Вышыня 295 м над узроўнем мора. Над найбліжэйшымі сталымі вадасьцёкамі ўзвышаецца на 40 м.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Гаршэва.
Quick Facts Найвышэйшы пункт, Вышыня ...
Гаршэва | |
Найвышэйшы пункт | |
---|---|
Вышыня | 295 м н. у. м. |
Геаграфія | |
Месцазнаходжаньне | каля вёскі Гаршэва, Лёзьненскі раён |
Краіна | Беларусь |
Горная сыстэма | Віцебскае ўзвышша |
Узыходжаньне | |
Клясычны маршрут | пешшу |
Гаршэва |
Close
Знаходзіцца за 15 км на поўнач ад мястэчка Лёзна, каля вёскі Гаршэва Лёзьненскага раёну Віцебскай вобласьці.
Складзеная чырвона-бурай валуновай марэнай паазерскага ледавіка, перакрытай маламагутнымі лёсападобнымі суглінкамі. Форма плоска-выпуклая, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Паўночныя і ўсходнія схілы пакатыя (да 5°), заходнія і паўднёвыя стромкія (да 20°). Паўднёва-заходнія схілы эрадаваныя.
Значная частка гары занятая ральлёй.