Гіп-гоп
музычны жанр / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гіп-гоп (па-ангельску: hip-hop) — моладзевая субкультура, якая зьявілася ў ЗША пры канцы 1970-х у асяродзьдзі афраамэрыканцаў. Для яе характэрны свая музыка рэп, свой жаргон, свая мода, танцавальныя стылі (брэйк-данс ды іншыя), графічнае мастацтва (графіці) і свой кінэматограф. Гіп-гоп дзеліцца на 4 элемэнты: самы першы, з чаго пачалася ўся культура гіп-гопу «DJing»; пазьней «RAPing»; «Graffiti Art»; i «Brack-Dance». Да пачатку 1990-х гадоў гіп-гоп стаў часткай моладзевай культуры ў шмат якіх краінах. Хоць вышэйпералічаныя элемэнты складаюць гіп-гоп як субкультуру, яны жывуць асобным жыцьцём. Сёньня бі-боі рэдка танчаць пад рэп, графіці малююць ужо далёка ня толькі рэпэры.
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. |
У гэтым артыкуле няма спасылак на крыніцы інфармацыі. |