Калёнія (залежная тэрыторыя)
залежная тэрыторыя, якая знаходзіцца пад уладай замежнай дзяржавы (мэтраполіі), без самастойнай палітычнай і эканамічнай улады / From Wikipedia, the free encyclopedia
Калё́нія — гэта залежная тэрыторыя, якая знаходзіцца пад уладай замежнай дзяржавы (мэтраполіі), без самастойнай палітычнай і эканамічнай улады, якая кіруецца на аснове асаблівага рэжыму. Часьцяком каляніяльны рэжым не падае правы грамадзянаў насельніцтву падкантрольнай тэрыторыі, параўнальныя з правамі грамадзянаў мэтраполіі. Пры гэтым грамадзяне мэтраполіі карыстаюцца ў каляніяльных тэрыторыях большай уладай і прывілеямі, у параўнаньні з карэнным насельніцтвам. Утварэньне калёніяў — асноўны інструмэнт пашырэньня ўплыву імпэрыялістычных дзяржаваў (мэтраполіяў).
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Калёнія.