Каўкаскія горы
рэгіён у Эўразіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Каўкаскія горы, Каўка́з — абшар на памежжы Эўропы і Азіі, паміж Чорным, Касьпійскім ды Азоўскім морамі. Складаецца з Галоўнага Каўкаскага хрыбта і прылеглых раёнаў Паўночнага і Паўднёвага Каўказу. Паўночны Каўказ, што разьмешчаны паўночней хрыбта, уключае раўнінныя (Кубань), и перадгорныя (Перадкаўказ) землі ды цалкам уваходзіць у склад Расейскай Фэдэрацыі. Паўднёвей хрыбта ляжыць Паўднёвы Каўказ, дзе разьмешчаныя Грузія, Азэрбайджан, Армэнія. Абсалютная вышыня 5642 м (гара Эльбрус). Ёсьць радовішчы нафты.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Каўказ (неадназначнасьць).