Летнія Алімпійскія гульні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ле́тнія Алімпі́йскія гу́льні — найбуйнейшыя міжнародныя спаборніцтвы па летніх і ўсесэзонных відах спорту, якія праводзяцца адзін раз у 4 гады пад эгідай Міжнароднага алімпійскага камітэту. Гульні пачалі праводзіцца з 1896 году. Адраджэньне алімпійскага руху ў сучаснасьці зьвязана зь імем барона П’ера дэ Кубэртэна.