Літаратура
From Wikipedia, the free encyclopedia
Літарату́ра (па-лацінску: litteratura, што значыць напісанае) — творы пісьменства, сукупнасьць пісьмовых і друкаваных тэкстаў, адзін з асноўных відаў мастацтва. Слова літаратура літаральна азначае «знаёмства зь літарамі». Літаратура паводле асноўнай клясыфікацыі падзяляецца на паэзію й прозу. У шырокім сэнсе панятак уключае ў сябе ўсе пісьмовыя тэксты, аднак паводле розных крытэраў панятак може не ахопліваць усе тэксты, напрыклад, па прычыне слабога альбо няспраўнага стылю, выкарыстаньня слэнгу, дрэннай характарыстыцы й павярхоўнай альбо надуманай будовы. Некаторыя крытыкі выключаюць з панятка «літаратура» жанры, як то раман, злачыннасьць і таямніца, навуковая фантастыка, жахі й фэнтэзі. Поп-песьні, тэхнічна зьяўляючыся пісьмовым тэкстам, таксама маюць спрэчны статус. 3 XVIII стагодзьдзя тэрмін літаратура замацаваўся за прыгожым пісьменствам — відам мастацтва, дзе вобразнасць ствараецца з дапамогаю слова.
Літаратура можа быць клясыфікавана ў адпаведнасці з гістарычнасьцю, то бок вынікам ліататуры могуць быць мастацкі твор ці гістарычны твор, а таксама паводле формы, як то паэзія ці проза. Творы таксама могуць мець свае формы, як то аповесьць, апавяданьне, раман і гэтак далей. Літаратурныя працы часьцяком таксама клясыфікуюцца ў адпаведнасьці з гістарычнымі пэрыядамі або пэўнымі эстэтычнымі асаблівасьцямі ці жанрамі.