Мэтал (музыка)
жанр мэталёвай музыкі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мэта́л, мэ́тал (па-ангельску: metal; heavy metal music) — жанр рок-музыкі, што зьявіўся ў канцы 1960-х — пачатку 1970-х гадоў, збольшага ў Вялікабрытаніі й ЗША.
- Гэта артыкул пра жанр рок-музыкі. Калі вам патрэбны артыкул пра хімічнае рэчыва, глядзіце артыкул мэтал.
Хуткія факты Стылістычнае паходжаньне, Паходжаньне ...
Мэтал | |
Стылістычнае паходжаньне | блюз-рок, псыхадэлічны рок |
---|---|
Паходжаньне | позьнія 1960-я — пачатак 1970-х, ЗША, Вялікабрытанія |
Тыповыя інструмэнты | гітара, бас, барабаны |
Папулярнасьць | напрыканцы 1970-х |
Паджанры | |
авангардны мэтал, блэк-мэтал, вайкінг-мэтал, глэм-мэтал, готык-мэтал, гэві-мэтал, дум-мэтал, дэз-мэтал, паган-мэтал, паўэр-мэтал, прагрэсіў-мэтал, сьпід-мэтал, сымфа-мэтал, трэш-мэтал | |
Роднасныя жанры | |
альтэрнатыўны мэтал, белы мэтал, грайндкор, індастрыял-мэтал, мэталкор, ню-мэтал, фольк-мэтал, фанк-мэтал | |
Heavy metal music ў Вікісховішчы |
Закрыць
«Бацькоўскімі» жанрамі сталіся блюз-рок і псыхадэлічны рок. Адметнымі рысамі новага жанру ёсьць «цяжкія» рыфы электрагітараў (гук часта скажаецца эфэктам дысторшн), працяглымі гітарнымі сола й агульным агрэсіўным рытмам. Мэтал мае шмат паджанраў, ад адносна «лёгкіх» (традыцыйны гэві-мэтал) да экстрымальных (дэз-мэтал, блэк-мэтал).