Менск (аэрапорт)
аэрапорт / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Менск» — нацыянальны аэрапорт Беларусі, адкрыты ў 1982 годзе пад назвай «Менск-2»[1].
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Менск.
«Менск» | |
IATA: MSQ – ICAO: UMMS | |
Асноўнае | |
---|---|
Тып аэрапорту | грамадзянскі |
Абслугоўвае | Менск, Беларусь |
Месцазнаходжаньне | Менск, Беларусь |
Адкрыты | 1982 |
Вузел для |
|
Пабудаваны | 1979 |
Камандзір | Вячаслаў Харанека (дырэктар) |
Вышыня н. у. м. | 204 м |
Ёсьць галоўным міжнародным аэрапортам Беларусі, які месьціцца за 42 кілямэтры на ўсход ад Менску. Падпарадкаваны Кастрычніцкаму раёну Менску, але ґеаґрафічна знаходзіцца ў Смалявіцкім раёне. Зьяўляецца вузлом для найбуйнейшага беларускага авіяперавозьніка «Белавія», а таксама грузавых авіяперавозьнікаў «Трансавіяэкспарт», «Рубістар» і «Ґенэкс». На 2021 год меў 2 узьлётна-пасадачныя паласы: 1) даўжынёй 3641 мэтру і шырынёй 60 мэтраў, 2) даўжынёй 3700 мэтраў і шырынёй 60 мэтраў. Для абслугоўваньня пасажыраў у аэрапорце дзейнічалі: мытны кантроль па «зялёным» і «чырвоным» калідорах, мэдычныя страхаўнікі, аддзел апрацоўкі багажу, залі бізнэс-клясы, тэлефонная сувязь, урадавы сэктар з заляй дэлегацыяў, прадстаўніцтвы авіяперавозьнікаў, банкаматы і аддзяленьні банкаў, кавярні і страўні, крамы і бары, сыстэма апавяшчэньня, пакой маці і дзіця, цырульня і майстэрня рамонту адзеньня, гасьцінічныя нумары і трэнажорная заля, паслугі перавозкі аўтобусам і мікрааўтобусам, таксі, аўтапракат і аўтастаянкі[2].