Памір (горная сыстэма)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Памір (па-кітайску: 帕米尔高原; па-кыргыску: Памир тоолору; па-таджыцку: Кӯҳҳои Помир; па-пэрсыдзку: پامیر کوهستان; па-ўйгурску: پامىر ئېگىزلىكى) — высакагорная сыстэма на поўдні Сярэдняй Азіі, пераважна ў Горна-Бадахшанскай аўтаномнай вобласьці Таджыкістану, а таксама ў Кыргыстане, Пакістане, Аўганістане і Кітаі. Памір знаходзіцца на злучэньні адгор’яў іншых магутных горных сыстэмаў Цэнтральнай Азіі — Гіндукушу, Каракаруму, Куньлуня и Цянь-Шаня. Горы Паміру ўваходзяць у лік найвышэйшых гораў зямлі і з Віктарыянскіх часоў былі вядомыя як «Дах Сьвету», як перакладаецца слова «Памір».[1][2]
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Памір (неадназначнасьць).