Рыю-дэ-Жанэйру
места ў Бразыліі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ры́ю-дэ-Жанэ́йру (па-партугальску: Rio de Janeiro — «студзеньская рака») — сталіца штату Рыю-дэ-Жанэйру, другі па велічыні горад Бразыліі й трэці па велічыні сталічнай вобласьці й аглямэрацыі ў Паўднёвай Амэрыцы, зьмяшчаючы ў сябе каля 3,6 млн чалавек у самім горадзе[4], што робіць яго шостым найбуйнейшым у Паўднёвай Амэрыцы й 27 у сьвеце[3][5]. Горад быў сталіцай Бразыліі на працягу амаль двух стагодзьдзяў, з 1763 па 1815 гады падчас партугальскай каляніяльнай эпохі, а з 1815 па 1821 гады зьяўляўся нават сталіцай Злучанага Каралеўства Партугаліі, Бразыліі й Альгарвэ, з 1822 па 1960 гады быў сталіцай незалежнай дзяржавы.
Рыю-дэ-Жанэйру | |||||
парт. Rio de Janeiro | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 11 сакавіка 1565 | ||||
Горад з: | 1 сакавіка 1565 | ||||
Краіна: | Бразылія | ||||
Штат: | Рыю-дэ-Жанэйру | ||||
Мэр: | Марсэлу Крывэльля[1] | ||||
Плошча: | 1260 км² | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 6 323 037 чал. (2010) | ||||
шчыльнасьць: | 5018,28 чал./км² (2010) | ||||
аглямэрацыя: | 13 200 000[2][3] чал. | ||||
Часавы пас: | UTC-3 | ||||
Тэлефонны код: | 05521 | ||||
Паштовы індэкс: | 20000-000 | ||||
Нумарны знак: | RJ | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 22°54′40″ пд. ш. 43°12′20″ з. д. | ||||
Рыю-дэ-Жанэйру | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
rio.rj.gov.br |
Рыю-дэ-Жанэйру мае другі па велічыні СУП у краіне[6], які ацэньваецца прыкладна ў 343 млрд даляраў ЗША. У горадзе месьцяцца штаб-кватэры дзьвюх найбуйнейшых бразыльскіх кампаніяў — «Petrobras» і «Vale», а таксама штаб-кватэры буйных нафтавых кампаніяў і сотавых апэратараў ў Бразыліі, акрамя таго тут жа знаходзяцца офісы найбуйнейшых СМІ й камунікацыйных кампаніяў у Лацінскай Амэрыцы. Рыю-дэ-Жанэйру зьяўляецца домам для многіх унівэрсытэтаў і інстытутаў, ён зьяўляецца другім па велічыні цэнтрам дасьледаваньняў і разьвіцьця ў Бразыліі, на якія прыходзяцца 17% нацыянальнай навуковай вытворчасьці, паводле зьвестак на 2005 год[7].
Рыю-дэ-Жанэйру зьяўляецца самым наведвальным горадам у паўднёвым паўшар’і й вядомы сваім ляндшафтам, карнавальнымі ўрачыстасьцямі, самба, боса-новай, пляжамі й курортамі[8], як то Бара-да-Тыжука, Капакабана, Іпанэма й Леблон. Сярод выбітных мясьцінаў у дадатак да пляжаў трэба ўключаюць і гіганцкую статую Хрыста-Збавіцеля на вяршыні гары Каркаваду, названы адным з новых сямі цудаў сьвету, гару Цукровая галава зь ягонымі фунікулёрамі й стадыён «Маракана», адзін з найбуйнейшых футбольных стадыёнаў ў сьвеце. У 2016 годзе Летнія Алімпійскія гульні прайшлі ў Рыю-дэ-Жанэйру, якія сталі першымі такімі гульнямі, што праходзілі ў паўднёваамэрыканскім горадзе[9]. Таксама на стадыёне «Маракана» прайшоў фінальны матч чэмпіянату сьвету па футболе 2014 году, які таксама праводзіўся ў Бразыліі[10]. Акрамя таго Рыю-дэ-Жанэйру прымаў у 2013 годзе Сусьветны Дзень Моладзі[11].