Скалістыя горы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Скалі́стыя го́ры (па-ангельску. Rocky Mountains) — усходні ланцуг Кардыльераў, які расьцягнуўся на 4800 км, ад ракі Ліярд у Брытанскай Калюмбіі (Канада) да ракі Рыё Грандэ ў штаце Нью-Мэксыка (ЗША).
Горы збудаваныя з асадкавых і вульканічных пародаў. На поўнач ад Скалістых гор разьмяшчаецца ўзвышша Елаўстоўн, на ўсходзе — Вялікія Раўніны.
Найвышэйшая гара — гэта Маўнт Элбэрт (4401 м) у штаце Каларада. Найвышэйшая гара ў канадзкай частцы гор — Маўнт Робсан (3954 м).