Страўнік
орган стрававальнай сыстэмы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Страўнік (па-лацінску: gaster) — полы цягліцавы орган, разьмешчаны паміж страваводам і дванаццаціперснай кішкай. Уяўляе сабой мехападобнае пашырэньне стрававальнага каналу, у якім запасіцца й пераварваецца праглынутая ежа. Страўнікавы сок, які вылучаецца залозамі сьлізьневай страўніка, зьмяшчае стрававальныя фэрмэнты, саляную кісьлю й іншыя рэчывы, пераварвае бялкі, часткова тлушчы, аказвае бактэрыцыднае дзеяньне. Акрамя таго, у страўніку адбываецца мэханічнае драбненьне ежы.
Аб’ём пустога страўніка складае каля 500 мл.