Сібірская фэдэральная акруга
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сібірская фэдэральная акруга (па-расейску: Сибирский федеральный округ) — фэдэральная акруга ў сібірскай частцы Расеі. Утвораная ў Расейскай Фэдэрацыі ўказам прэзыдэнта РФ ад 13 траўня 2000 году. Мае ў сваім складзе 12 суб’ектаў, сярод якіх ёсьць як рэспублікі, так і аўтаномныя і нацыянальныя ўтварэньні і рэгіёны. Тэрыторыя акругі складае 30% ад тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі (другая па памеры, не нашмат саступае Далёкаўсходняй фэдэральнай акрузе). Акруга мае ў сваім складзе, як сухапутную міжнародную мяжу — Паўднёвую Сібірскую мяжу акругі і Расейскай Фэдэрацыі, так і марскую міжнародную мяжу — Паўночную Сібірскую мяжу акругі і Расейскай Фэдэрацыі. Галоўная ўправа акругі разьмешчана ў найбуйнейшым месьце акругі Новасібірску.
Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Сібірская фэдэральная акруга | |
Сибирский федеральный округ | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | фэдэральная акруга |
Уваходзіць у | Расея |
Адміністрацыйны цэнтар | Новасібірск |
Улучае | 12 суб’ектаў фэдэрацыі |
Найбольшы горад | Новасібірск |
Іншыя буйныя гарады | Новасібірск, Омск, Краснаярск |
Дата ўтварэньня | 13 траўня 2000 |
Прадстаўнік прэзыдэнта | Мікалай Рагожкін |
Насельніцтва (2016) | 19 320 640 (13,19%) |
Шчыльнасьць | 3,76 чал./км² |
Плошча | 5 144 953 км² (30,09%) |
Месцазнаходжаньне Сібірскай фэдэральнай акругі | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Закрыць