Сьветапогляд
комплекснае ўспрыняцьце асобай ці грамадзтвам навакольнага сьвету / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьветапогляд — неабходны складнік чалавечага усьведамленьня, паўстае як больш-менш цэласнае разуменьне людзьмі сьвету і саміх сябе.
Эмацыйна-псыхалягічны бок сьветапогляду на ўзроўні настрояў, пачуцьцяў складае сьветаадчуваньне. Досьвед фармаваньня пазнавальных выяваў сьвету з выкарыстаньнем навочных паданьняў адносяць да сьветаўспрыманьня. Пазнавальна-інтэлектуальны бок сьветапогляду складае сьветаразуменьне.