помнік архітэктуры XIX ст. у Ваўкавыску From Wikipedia, the free encyclopedia
Сядзі́бны дом (г.зв. дом Багратыёна) — помнік архітэктуры XIX ст. у Ваўкавыску. Заходзіцца на ўскраіне места, на гістарычнай Шляхецкай вуліцы[lower-alpha 1]. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Сядзібны дом | |
Сядзібны дом | |
Краіна | Беларусь |
Места | Ваўкавыск |
Каардынаты | 53°09′41″ пн. ш. 24°28′24″ у. д. |
Статус | Ахоўная зона |
Сядзібны дом |
Паводле легенды, пашыранай за савецкім часам, у вайну 1812 году тут месьціўся штаб 2-й расейскай арміі, якой камандаваў Пётар Багратыён. Аднак саму сядзібу, відаць, узьвялі пазьней — у сярэдзіне ХІХ ст. У другой палове XIX ст. у будынку знаходзіўся мескі шпіталь, потым прытулак для састарэлых. У пачатку XX ст. сядзіба належала прыватным уладальнікам.
Помнік пацярпеў у час Другой сусьветнай вайны. З 1949 году ў будынку разьмяшчаецца Ваўкавыскі вайскова-гістарычны музэй імя Пятра Багратыёна, заснаваны ў 1935 годзе як краязнаўчы.
Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта 1-павярховы прастакутны ў пляне драўляны будынак, накрыты высокім вальмавым дахам. Цэнтральная частка з мэзанінам вылучаецца 4-калённым мураваным портыкам з выгнутым крывалінейным франтонам. Адметны портык ўзбагачае плястычна сярэднюю частку дома, вылучаючы яго з суседняга шэрагу сядзібнай забудовы. Над уваходам у межах порытка — балькон, на які выходзяць памяшканьні мэзаніна. Фасады атынкаваныя. Плян анфілядны, у цэнтры — вэстыбюль з сходамі[1].
Перад уваходам у сядзібны дом знаходзіцца помнік Пятру Багратыёну працы Заіра Азгура, пастаўлены ў 1950 годзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.