Тыягу Мота
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тыягу Мота (па-партугальску: Thiago Motta; нарадзіўся 28 жніўня 1982 году, Сан-Бэрнарду-ду-Кампу, Бразылія) — былы італьянскі футбаліст бразыльскага паходжаньня, паўабаронца абарончага тыпу. У 2011—2016 гадах выступаў за нацыянальную зборную Італіі. Выхаванец футбольнай школы «Барсэлёны», за якую гуляў на прафэсійным узроўні з 2001 па 2007 гады. На сёньня працуе галоўным трэнэрам клюбу «Балёньня».
Тыягу Мота | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 28 жніўня 1982 (41 год) Сан-Бэрнарду-ду-Кампу, Бразылія | |
Рост | 187 см | |
Вага | 83 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Балёньня (галоўны трэнэр) | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1997—2007 1999—2001 2007—2008 2008—2009 2009—2012 2012—2018 |
Барсэлёна Б Барсэлёна Атлетыка Джэноа Інтэрнацыянале Пары Сэн-Жэрмэн |
84 (11) 68 (6) 6 (0) 27 (5) 55 (11) 166 (8) |
Зборныя | ||
2011—2016 | Італія | 30 (1) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2019 2021—2022 2022— |
Джэноа Спэцыя Балёньня |
Мота згуляў 2 матчы за нацыянальную зборную Бразыліі на Залатым кубку КОНКАКАФ у 2003 годзе. У 2011 годзе дэбютаваў у зборнай Італіі, бо паводле правілаў ФІФА футбаліст мае права раз за кар’еру зьмяніць «футбольнае падданства», калі ў яго ёсьць падвойнае грамадзянства, і ён ня быў зайграны ў афіцыйным матчы за нацыянальную зборную. На Залатым кубку КОНКАКАФ Бразылія выступала ў якасьці запрошанай зборнай і дадзены турнір для яе не зьяўляецца асноўным кантынэнтальным спаборніцтвам, у адрозьненьне ад Кубка Амэрыкі.