Цеплаправоднасьць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цеплаправо́днасьць (ад цяпло + праводзіць) — перадача (перанос) цеплыні з адной часткі цела ў іншую. Прычынай цеплаправоднасьці зьяўляецца ўзаемадзеяньне малекулаў цела і абмен кінэтычнай энэргіяй паміж імі. Разам з канвэкцыяй і выпраменьваньнем зьяўляецца адным з трох варыянтаў перадачы цяпла.
- Ня варта блытаць з хуткасьцю выроўніваньня тэмпэратуры ў рэчыве.
Колькасьць цяпла, якая пераносіцца праз паверхню dS за час dt, вызначаецца законам Фур’е:
дзе — каэфіцыент цеплаправоднасьці; — градыент тэмпэратуры (у кірунку пераносу).