Электронвольт
адзінка энэргіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Электро́нво́льт (скарочана эВ або eV) — пазасыстэмная адзінка вымярэньня энэргіі, шырока выкарыстоўваная ў атамнай і квантавай фізыцы. Адзін электронвольт роўны энэргіі, якая неабходная для пераносу электрона ў электрастатычным полі паміж кропкамі з розніцай патэнцыялаў 1 В. Так як праца пры пераносе зарада q роўная qU (дзе U — рознасьць патэнцыялаў), а зарад электрона складае −1,602 176 487(40)×10−19 Кл, то
Як правіла, у электронвольтах выяўляецца маса элемэнтарных часьціц (зыходзячы з раўнаньня Эйнштэйна Е = mc²). 1 эВ/c² роўны 1,782 661 758(44)·10−36 кг, і наадварот, 1 кг роўны 5,609 589 12(14) эВ/c². 1 атамная адзінка масы роўная 931,4 МэВ/c².
У тэмпэратурных адзінках 1 эВ = 11 604,505(20) кэльвін (гл. пастаянная Больцмана).
У хіміі часта выкарыстоўваецца молярный эквівалент электронвольта. Калі адзін моль электронаў перанесены паміж кропкамі з рознасьцю патэнцыялаў 1 В, ён набывае (або губляе) энэргію 96 485,3383(83) Дж, роўную значэньню 1 эВ на лік Авагадра. Гэтая велічыня лікава роўная пастаяннай Фарадэя.
У электронвольтах вымераецца таксама шырыня распаду элемэнтарных часьціц і іншых квантавамэханічных станаў, напрыклад ядзерных энэргетычных узроўняў. Шырыня распаду — гэта нявызначанасьць энэргіі стану, зьвязаная з часам жыцьця стану суадносінамі нявызначанасьцяў: ). Часьціца з шырынёй распаду 1 эВ мае час жыцьця 6,582 118 89(26)·10−16 с. Наадварот, квантавамэханічны стан з часам жыцьця 1 с мае шырыню 4,135 667 33(10)·10−15 эВ.