Эўрапейскі Зьвяз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эўрапе́йскі Зьвяз (Эўразьвя́з), інады Эўрапейская Вунія (Эўравунія) — эканамічнае і палітычнае аб’яднаньне краінаў Эўропы, у якое цяпер уваходзяць 27 дзяржаваў кантынэнту.
Эўрапейскі Зьвяз лац. Eŭrapiejski Źviaz, Eŭrapiejskaja Vunija European Union | |||
| |||
Дзяржаўны гімн: «An die Freude (Ода да радасьці)» | |||
Сталіца | Брусэль | ||
Найбуйнейшы горад | Парыж | ||
Плошча • агульная |
7 месца ў сьвеце 4 236 351[1] км² | ||
Насельніцтва • агульнае • шчыльнасьць |
3 месца ў сьвеце 497 379 074 (25 краінаў) на трэцім месцы ў сьвеце/км² | ||
СУП • агульны (2014) • на душу насельніцтва |
1 месца ў сьвеце € 18,124·10¹² € 35 849 | ||
Валюта | Эўра (EUR) | ||
Часавы пас • улетку |
CET (UTC+1) CEST (UTC+2) | ||
Незалежнасьць | 1951 | ||
Аўтамабільны знак | EU | ||
Дамэн верхняга ўзроўню | .eu | ||
Зьвяз накіраваны на рэгіянальную інтэграцыю, зьвяз быў юрыдычна замацаваны Маастрыхцкай дамовай у 1992 годзе на прынцыпах Эўрапейскіх супольнасьцяў[2]. Агульнае насельніцтва ЭЗ складае 500 млн чалавек[3], што прыкладна адпявядае 7,3% насельніцтву ўсёй плянэты.
З дапамогай стандартызаванай сыстэмы законаў, якія дзейнічаюць ва ўсіх краінах зьвяза, быў створаны агульны рынак[4], які гарантуе свабодны рух людзей, тавараў, капіталу і паслуг[5], уключаючы адмену пашпартнага кантролю ў межах Шэнгенскай зоны, у якую ўваходзяць як краіны-сябры , гэтак і іншыя эўрапейскія дзяржавы[6]. Эўразьвяз прымае законы (дырэктывы, заканадаўчыя акты і пастановы) у сфэры правасудзьдзя і ўнутраных справаў, а таксама выпрацоўвае агульную палітыку ў галіне гандлю[7], сельскай гаспадаркі, рыбалоўства[8] і рэгіянальнага разьвіцьця[9]. 19 краінаў зьвяза ўвялі ў зварот адзіную валюту, эўра, утварыўшы эўразону.
Зьяўляючыся суб’ектам міжнароднага публічнага права, Эўразьвяз мае паўнамоцтвы на ўдзел у міжнародных адносінах і складаньне міжнародных дамоваў[10]. Сфармаваная агульная зьнешняя палітыка і палітыка бясьпекі, якая прадугледжвае правядзеньне ўзгодненай зьнешняй і абароннай палітыцы. Па ўсім сьвеце заснаваны сталыя дыпляматычныя місіі ЭЗ, дзейнічаюць прадстаўніцтвы ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, СГА, Вялікай васьмёрцы і Групе дваццаці. Дэлегацыі ЭЗ узначальваюцца амбасадарамі ЭЗ.
ЭЗ зьяўляецца міжнародным утварэньнем, якое спалучае прыкметы міжнароднай арганізацыі і дзяржавы[1], аднак фармальна ён не зьяўляецца ні тым, ні іншым. У пэўных галінах рашэньні прымаюцца незалежнымі наднацыянальнымі інстытутамі, а ў іншых — ажыцьцяўляюцца з дапамогай перамоваў паміж дзяржавамі-чальцамі зьвязу. Найбольш важнымі інстытутамі ЭЗ зьяўляюцца Эўрапейская камісія, Рада Эўрапейскага зьвязу, Эўрапейская Рада, Суд Эўрапейскага зьвязу і Эўрапейскі цэнтральны банк. Эўрапейскі парлямэнт абіраецца кожныя пяць гадоў грамадзянамі ЭЗ.