Ёван Цвііч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Доктар Ёван Цві́іч (сербск.: Јован Цвијић, 11 кастрычніка 1865, Лозніца, Княства Сербія — 16 студзеня 1927, Бялград, КСХС) — сербскі географ, этнограф і геолаг, старшыня Сербскай каралеўскай акадэміі і рэктар Бялградскага ўніверсітэта. Лічыцца заснавальнікам балканістыкі як навуковага кірунку.
Ёван Цвііч | |
---|---|
сербск.: Јован Цвијић | |
Дата нараджэння | 11 кастрычніка 1865(1865-10-11)[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 студзеня 1927(1927-01-16)[1][2][…] (61 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
|
Род дзейнасці | географ, geomorphologist, дыпламат, этнолаг, выкладчык універсітэта, геолаг |
Навуковая сфера | геаграфія, этнаграфія, геалогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
|
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сваю першую і найбольш вядомую працу Цвііч зрабіў, вывучаючы горны масіў Кучай і размешчаную ў ім Прэканашку пячору. Праца гэта лягла ў аснову яго дысертацыі «Das Karstphänomen» (1893 год), якую Цвііч абараніў у Венскім універсітэце, а пазней была выдадзена асобнай манаграфіяй на сербскай мове: Karst (1895). Фактычна гэтыя даследаванні паклалі пачатак новай навуцы — карстазнаўству.
Знакаміты прапагандай таго, што тры этнічныя групы – сербы, харваты і славенцы – гэта прадстаўнікі аднаго і таго ж народа - «югаславаў»[3].
Цвііч з'яўляецца заснавальнікам Геаграфічнага завода, які паклаў пачатак існаванню геаграфічнага факультэта Бялградскага ўніверсітэта.