Ёэнсу
горад у Фінляндыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл. Ёэнсу.
Ёэнсу (фінск.: Joensuu — «Вусце ракі») — горад і абшчына на ўсходзе Фінляндыі, размешчаны ў вусці ракі Піеліс'ёкі і на беразе возера Пюхяселькя — самым паўночным з азёр сістэмы Сайма. Адміністрацыйны цэнтр правінцыі Паўночная Карэлія з насельніцтвам больш за 75 тыс. жыхароў (12 па гэтым паказчыку горад Фінляндыі) (2015). Горад з'яўляецца буйным цэнтрам вышэйшай адукацыі (15 тысяч студэнтаў) і гандлёва-транспартным вузлом. У горадзе развіта пластмасавая і металургічная прамысловасць (Abloy), машынабудаванне (John Deere), друкарскія паслугі (Punamusta), харчовая прамысловасць (Valio), энергетыка (Fortum) і распрацоўкі ў сферы інфармацыйных тэхналогій.
Хуткія факты Краіна, Ляні ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць