From Wikipedia, the free encyclopedia
Іаа́н Скілі́ца (грэч. Ιωάννης Σκυλίτζης) — візантыйскі чыноўнік, храніст XI — пачала XII стст., у 1081—1118 быў саноўнікам Аляксея Камніна. Цэнтральнай яго працай была «Агляд гісторыі» (грэч. Σύνοψις Ἱστοριῶν), якая ахоплівае перыяд са смерці Нікіфара I у 811 годзе да звяржэння Міхаіла VI у 1057 і працягвае летапіс Феафана Спавядальніка. Існуе працяг «Агляду гісторыі», даведзены да 1079, які таксама часта прыпісваецца Скіліцы.
Іаан Скіліца | |
---|---|
Род дзейнасці | гісторык, пісьменнік |
Дата нараджэння | каля 1040[1] |
Дата смерці | не раней за 1101 |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У пачатку XVIII стагоддзя ў каралеўскую бібліятэку Мадрыда паступіў рукапіс, якая насіў назву «Гісторыя візантыйскіх імператараў у Канстанцінопалі з 811 па 1057 год, напісаная курапалатам Іаанам Скіліцам». Яе датаванне выклікае спрэчкі ў палеографаў-візантыністаў. Адны адносяць яе да сярэдзіны-другой паловы XIII стагоддзя, іншыя (як, напрыклад, балгарскі даследчык А. Бажкоў) да мяжы XII і XIII стагоддзяў. Н. Вільсан у канцы 1970-х на аснове ідэнтыфікацыі почыркаў датаваў рукапіс сярэдзінай XII стагоддзя і паказаў яе паўднёваітальянскае паходжанне. У гэтым выпадку найбольш верагодна мадрыдскі спіс «Гісторыі» быў зроблены ў палацавым скрыпторыі Палерма на аснове копіі з паднесенага імператару самім Скіліцам арыгінала, зробленай у 1158 для Генрыха Арыстыпа, пасла Сіцылійскага каралеўства, найвыдатнейшага інтэлектуала Палерма.
У рукапісе налічваецца 574 мініяцюры, у сувязі з чым Мадрыдскі рукапіс лічыцца адным з найбольш значных помнікаў візантыйскай гістарычнай мініяцюры.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.