From Wikipedia, the free encyclopedia
Інаўгурацыя прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — урачыстая цырымонія ўступлення на пасаду кіраўніка Рэспублікі Беларусь, якая праводзіцца ў дзень заканчэння пяці гадоў з дня ўступлення на пасаду прэзідэнта Беларусі, абранага на папярэдніх выбарах ці не пазней за два месяцы пасля абвяшчэння Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў агульных вынікаў выбараў прэзідэнта Беларусі[1].
З 2015 года яна праводзіцца ў Палацы Незалежнасці.
Першая інаўгурацыя беларускага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі адбылася 20 ліпеня 1994 года ў Авальнай зале Дома ўрада. 20 верасня 2001 года А. Лукашэнка афіцыйна ўступіў на пасаду прэзідэнта ў другі раз ужо ў Палацы Рэспублікі. Гэта месца выкарыстоўвалася для падобных імпрэз да 2015 года, калі цырымонія інаўгурацыі прайшла ў Палацы Незалежнасці. Апошняя, тайная інаўгурацыя, прайшла 23 верасня 2020 года[2][3].
Артыкулам 83 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь вызначаецца, што пры уступленні на пасаду прэзідэнт Беларусі прыносіць народу прысягу ва ўрачыстай абстаноўцы, у прысутнасці дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі, суддзяў Канстытуцыйнага, Вярхоўнага і Вышэйшага Гаспадарчага судоў. Іншыя ўмовы заканадаўствам не рэгламентуюцца, таму дапускаецца любы сцэнар інаўгурацыі пры ўмове абавязковай наяўнасці падчас цырымоніі пазначаных КанстытуцыяйРэспублікі Беларусь ўдзельнікаў.
Акрамя пазначаных у Канстытуцыі асоб, на цырымоніі інаўгурацыі звычайна прысутнічаюць іншыя асобы, якія складаюць беларускую наменклатуру: члены Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, іншыя службовыя асобы, прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх аб’яднанняў, рэлігійных канфесій Рэспублікі Беларусь, акрэдытаваныя ў Рэспубліцы Беларусь дыпламаты і прадстаўнікі замежных дзяржаў. Колькасць запрошаных пастаянна розніцца.
Пасля абвяшчэння тэксту Прысягі прэзідэнт падпісвае акт аб прынясенні Прысягі. Пасля падпісання акта аб прынясенні Прысягі старшыня ЦВК уручае прэзыдэнту пасведчанне. Спаўняецца дзяржаўны Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. Цырымонія прынясення Прысягі прэзідэнтам транслюецца па рэспубліканскім тэлебачанні і радыё.
Упершыню, традыцыя ўрачыстага і публічнага прывядзення ваенных да прысягі, была выкарыстана на інаўгурацыі 20 верасня 2001 года[4].
Тэкст прысягі прэзідэнта Беларусі замацаваны ў артыкуле 83 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, і складаецца з 37 слоў (у тым ліку 5 саюзаў «і»):
Заступаючы на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, урачыста клянуся верна служыць народу Рэспублікі Беларусь, паважаць і ахоўваць правы і свабоды чалавека і грамадзяніна, захоўваць і абараняць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, свята і добрасумленна выконваць ускладзеныя на мяне высокія абавязкі |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.