Італьянскі паход Банапарта (1796—1797)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Італьянская кампанія.
Італьянскі паход Банапарта (1796—1797) — кампанія французскіх войскаў пад камандаваннем Напалеона Банапарта супраць аўстра-сардзінскіх войскаў у Паўночнай Італіі ў час вайны 1-й кааліцыі з Францыяй (1792—1797).
Хуткія факты Дата, Месца ...
Італьянская кампанія (1796) | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вайна Першай кааліцыі | |||
| |||
Дата | 1796 — 1797 | ||
Месца | паўночная Італія | ||
Вынік | перамога Францыі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Паход скончыўся поўнай перамогай французскіх войскаў і выхадам з вайны Сардзініі, а потым і Аўстрыі. Пачаты пад лозунгам абароны рэспублікі, гэты паход неўзабаве ператварыўся ў заваявальны; пад кантроль Францыі трапіла амаль уся Італія.[1]
Поспех Банапарта быў дасягнуты праз адмову ад пануючых тады кардоннай стратэгіі і лінейнай тактыкі, паасобным разгромам праціўнікаў, выкарыстаннем у бітвах спалучэння калон з россыпным строем стралкоў.[1]