Агадэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Агадэ́н (амх.: ኦጋዴን, самал.: Ogaden) — тэрыторыя на ўсходзе Эфіопіі, на якой жывуць самалійцы. З’яўлялася спрэчнай тэрыторыяй паміж Эфіопіяй і Самалі ў 1970-х гадах. У адміністрацыйным плане адпавядае сучаснаму эфіопскаму рэгіёну Самалі. Плошча тэрыторыі каля 200 000 км2, мяжуе з Джыбуці, Кеніяй і Самалі[1]. Сталіцай рэгіёна з’яўляецца горад Джыджыга. Агадэн — гэта плато, яго вышыня над узроўнем мора: 1500 метраў на паўночным захадзе, уздоўж паўднёвай мяжы вышыня падае на 300 метраў. Вобласці Агадэна з вышынёй ад 1400 да 1600 метраў характарызуюцца як паўзасушлівыя, тут выпадае 500—600 мм ападкаў у год. Больш тыпова для астатняй часткі Агадэна колькасць ападкаў 350 мм і менш. Пейзаж складаецца са шчыльных кустоў, лясных лугоў і ўзгоркаў[2]. У апошнія гады ў Агадэне назіраецца зніжэнне ўзроўню ападкаў, што ў сваю чаргу прыводзіць да павелічэння колькасці буйных засух: самыя засушлівыя часы былі ў 1984, 1985, 1994, 1999 і 2000 годзе. Паводле сцвярджэнняў агадэнскіх жывёлагадоўцаў, яны страцілі каля 70-90 % ад агульнай колькасці сваіх жывёл[3].
Агадэн | |
---|---|
амх. ኦጋዴን, самалі Ogaden | |
7°17′ пн. ш. 44°18′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Рэгіён | Самалі |
Абсалютная вышыня | 1 600 м |
Плошча | 200 000 км² |
Насельніцтва | 4 439 147 чал. (2007) |
Шчыльнасць насельніцтва | 22,2 чал./км² |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |