Адміністрацыйныя акругі Паўночнага Рэйна-Вестфаліі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Адміністрацыйныя акругі (ням.: Regierungsbezirke) у Паўночным Рэйне-Вестфаліі - гэта буйныя тэрытарыяльныя адміністрацыйныя адзінкі кіравання зямлёй Паўночны Рэйн-Вестфалія. Яны з'яўляюцца сувязным звяном паміж зямельным урадам і выканаўчымі органамі зямельнай улады, з аднаго боку, і драбнейшымі адміністрацыйнымі адзінкамі (урадамі раёнаў і камунамі) - з іншага боку.