Аквакультура
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аквакульту́ра — развядзенне і таварнае вырошчванне каштоўных водных арганізмаў (рыб, ракападобных, малюскаў, водарасцяў).
Адрозніваюць аквакультуру прэснаводную і марскую (марыкультуру). Вылучаюць 2 кірункі развіцця аквакультур: вырошчванне каштоўных відаў рыб і беспазваночных з выкарыстаннем штучных кармоў і пашавае — на натуральнай кармавой базе ў паўкантралюемых умовах. У прэснаводнай аквакультуры выкарыстоўваюць штучныя і натуральныя вадаёмы, а таксама індустрыяльныя ўстаноўкі, у марыкультуры — прыбярэжную зону мораў.
Існуе ў краінах з высокім тэхнічным узроўнем рыбалоўства (Японія, Вялікабрытанія, Нарвегія) і краінах паўднёва-азіяцкага і афрыканскага рэгіёнаў. Сусветны прадукт аквакультуры складае 9,4—9,5 млн т (на марыкультуру прыпадае каля 2/3; 1983—1987).