Андрэа Пірла (італ.: Andrea Pirlo; нар. 19 мая 1979, Флера, Італія) — італьянскі футбаліст і трэнер, ігрок нацыянальнай зборнай Італіі (2002—2015). У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Сампдорыя».
Хуткія факты Андрэа Пірла, Агульная інфармацыя ...
Закрыць
На клубным узроўні вядомы па выступах за «Мілан» і «Ювентус». Майстар выканання стандартных палажэнняў і далёкіх удараў, адрозніваўся тонкім бачаннем поля і дакладнасцю перадач. Ён, як правіла, гуляў на пазіцыі адцягнутага плэймейкера як за клуб, гэтак і ў матчах за нацыянальную каманду, і лічыўся адным з найлепшых ігракоў у свеце на гэтай пазіцыі[5].
Гуляючы за «Мілан», ён перамогаў у такіх спаборніцтвах, як Ліга чэмпіёнаў (2003 і 2007), еўрапейскі Суперкубак (2003 і 2007), чэмпіянат Італіі (2004 і 2011), Суперкубак Італіі (2004), чэмпіянат свету сярод клубаў (2007), а таксама Кубак Італіі ў 2003 годзе. У складзе «Ювентуса» чатыры разы запар выйграваў скудэта (2011—2015). Чэмпіён свету 2006 года.