Апалон-16
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Апалон-16» (англ.: Apollo 16) — дзясяты пілатуемы касмічны карабель у рамках праграмы «Апалон», пятая высадка людзей на Месяц. Першая пасадка ў горнай мясцовасці, на пласкагор’е непадалёк ад кратара Дэкарт. Гэта была другая, пасля Апалона-15 Джэй-місія (англ.: J-mission) з акцэнтам на навуковыя даследаванні. У распараджэнні астранаўтаў (як і ў экіпажа папярэдняй экспедыцыі) быў месяцавы аўтамабіль, «Месяцавы Ровер № 2».
Апалон-16 | |||||
Эмблема | |||||
---|---|---|---|---|---|
Палётныя даныя карабля | |||||
Ракета-носьбіт | Сатурн-5 SA-511 | ||||
Стартавая пляцоўка | Касмічны цэнтр Кенэдзі комплекс 39А, Фларыда, ЗША | ||||
Запуск | 16 красавіка, 1972 17:54:00 GMT | ||||
Пасадка | 27 красавіка, 1972 19:45:05 GMT | ||||
Працягласць палёту | 265 гадзін 51 хвілін 5 секунд | ||||
Маса | 30354 кг | ||||
NSSDC ID | 1972-031A | ||||
NORAD ID | 06000 | ||||
Палётныя даныя экіпажа | |||||
Членаў экіпажа | 3 | ||||
Фатаграфія экіпажа | |||||
злева направа: Томас Матынглі, Джон Янг, Чарлз Дзюк | |||||
Звязаныя экспедыцыі | |||||
|
Пасадка на Месяц ледзь не была адменена з-за непаладак у рэзервовай сістэме кіравання адхіленнем асноўнага рухавіка камандна-службовага модуля на кардане. Пасля стараннага аналізу спецыялістамі на Зямлі сітуацыі і магчымых наступстваў дазвол на пасадку быў дадзены з 6-гадзінны затрымкай.
Камандзір экіпажа Джон Янг і пілот месяцавага модуля Чарлз Дзьюк правялі на Месяцы амаль трое сутак — 71 гадзіну. Яны здзейснілі тры паездкі на «месяцавым Роверы», агульнай працягласцю 26,7 кіламетра. Тры выхады на паверхню Месяца працягваліся ў агульнай складанасці 20 гадзін 14 хвілін. Было сабрана і дастаўлена на Зямлю 95,8 кілаграмаў узораў месяцавай пароды. У ходзе гэтай экспедыцыі быў усталяваны рэкорд хуткасці перамяшчэння па Месяцы на месячным аўтамабілі — 18 км/гадз.