Армянская Апостальская Царква
From Wikipedia, the free encyclopedia
Армя́нская Апо́стальская Ца́рква (арм.: Հայաստանեայց Առաքելական Եկեղեցի; поўная афіцыйная саманазва — Адзіная Святая саборная Апостальская Праваслаўная Армянская Царква; распаўсюджана, але не выкарыстоўваецца ў самой Царкве назва Армяна-Грыгарыянская Царква) — адна са старажытных хрысціянскіх цэркваў, якая мае шэраг істотных асаблівасцей, якія адрозніваюць яе як ад праваслаўя, так і рымскага каталіцызму. Звычайна залічваецца рэлігіязнаўцамі да групы дахалкедонскіх арыентальных цэркваў. Некаторымі разглядаецца як самая старажытная «нацыянальная царква» ў свеце.[1] Адміністрацыйна, існуе дзве незалежныя структуры: з цэнтрам у Эчміядзіне і Кілікійскі каталікосат — Каталікосат Вялікага Дома Кілікійскага (арм.: Մեծի Տանն Կիլիկիոյ Կաթողիկոսութիւն) з цэнтрам (з 1930) у Анцэліясе, Ліван.
Армянская апостальская царква | |
---|---|
Հայաստանեայց Առաքելական Եկեղեցի | |
Асноўная інфармацыя | |
Заснавальнікі | Апостал Варфаламей, Апостал Фадзей |
Прадстаяцель у наш час | Гарэгін II, Каталікос усіх армян |
Цэнтр | Вагаршапат |
Рэзідэнцыя Прадстаяцеля | Вагаршапат |
Юрысдыкцыя (тэрыторыя) |
Арменія НКР Джавахетыя |
Мова набажэнстваў | армянская |
Каляндар | Грыгарыянскі, Юліянскі |
Колькасць | |
Вернікаў | 9 млн |
Сайт |
|
Часам заснавання прынята лічыць 301 год — яна была створана намаганнямі свяціцеля Грыгорыя Асветніка (памёр у 335 г.), сын і пераемнік якога, Арыстакес, быў удзельнікам I Сусветнага сабору. У сваёй дагматыцы грунтуецца на пастановах трох першых Сусветных сабораў і прытрымваецца хрысталогіі свяціцеля Кірыла Александрыйскага (г. зн. міяфізіцтва; багаслоўскія крытыкі ААЦ традыцыйна сцвярджалі, што яе багаслоўе варта тлумачыць як монафізіцкае). У IV Сусветным саборы не ўдзельнічала па аб'ектыўных прычынах і пастаноў яго не прыняла. У перыяд з 491 па 536 канчаткова адасобілася ад Канстанцінопальскага патрыярхата і сусветнай царквы.
У цяперашні час налічае 5 епархій у межах Арменіі і некалькі іншых у Амерыцы, Азіі, Еўропе і Аўстраліі.