Архіў Інтэрнэту
From Wikipedia, the free encyclopedia
Архіў Інтэрнэту (АІ, англ.: Internet Archive) — некамерцыйная арганізацыя, заснаваная ў 1996 годзе ў Сан-Францыска амерыканскім праграмістам Брустэрам Кейлам. Галоўнай заяўленай мэтай Архіва з’яўляецца прадастаўленне ўсеагульнага доступу да накопленай у Інтэрнэце інфармацыі. Калекцыя АІ складаецца са мноства падкалекцый архіваваных вэб-сайтаў, аблічбаваных кніг, аўдыё- і відэафайлаў, гульняў, праграмнага забеспячэння.
Internet Archive | |
---|---|
URL | archive.org |
Камерцыйны | не |
Тып сайта | універсальная электронная бібліятэка |
Мова(-ы) | англійская |
Размяшчэнне сервера |
ЗША Егіпет Нідэрланды |
Уладальнік | Internet Archive |
Аўтар | Брустэр Кейл[d][1] |
Пачатак працы | 24 студзеня 1996 года |
Бягучы статус | працуе |
Абарот |
|
Чысты прыбытак |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Слоган | universal access to all knowledge[3] |
Рэйтынг Alexa | 199[4] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Да найбуйнейшых праектаў Архіва адносяць запушчаны ў 2001 годзе сэрвіс Wayback Machine, які архівуе і дае доступ да большай часткі «адкрытага» інтэрнэту. Карыстальнікі Wayback Machine могуць адсачыць змены, якія адбываюцца на выбраных сайтах, і параўноўваць розныя версіі правак[5]. Іншай буйной ініцыятывай АІ з’яўляецца Open Library — адкрытая анлайн-бібліятэка, праз якую карыстальнікі могуць браць на 2 тыдні аблічбаваныя версіі кніг[6]. Таксама па ініцыятыве Архіва быў створаны сэрвіс Archive It — служба вэб-архівавання, якая дапамагае арганізацыям і прыватным асобам збіраць, ствараць і захоўваць калекцыі лічбавага кантэнту. На пачатак мая 2022 года калекцыя Архіва Інтэрнэту складалася з больш як 35 млн кніг, 7,9 млн фільмаў, відэа і тэлеперадач, 842 тыс. праграм, 14 млн аўдыёфайлаў, 4 млн выяў, 2,4 млн тэлекліпаў, 237 тыс. канцэртаў і звыш 682 млрд вэб-старонак у Wayback Machine.
Для доўгатэрміновага захоўвання даных «Архіў» выкарыстоўвае сістэму люстраных сайтаў, размешчаных у геаграфічна аддаленых адно ад аднаго месцах[7]. Копіі Wayback Machine існуюць у Сан-Францыска, Рычмандзе, Александрыі, Амстэрдаме. Для эфектыўнага захоўвання файлаў «Архіў» выкарыстоўвае фармат файла (ARC), які дазваляе захоўваць файлы без страт пры архіваванні[7].